Болей за 70 вадзіцеляў аштрафаваны за тое, што не ўключылі святло фар

Падыходзіць да завяршэння спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці», у ходзе якога супрацоўнікі АДАІ Івацэвіцкага РАУС сачылі за тым, каб вадзіцелі не забывалі ўключаць бліжняе святло фар, асаблівую ўвагу накіроўвалі, каб дзеці перавозіліся ў спецыяльных утрымліваючых прыстасаваннях.

Як вынік, болей за 70 вадзіцеляў прыцяг­нуты да матэрыяльнай адказнасці за тое, што не ўключылі святло фар, значна бо­лей – папярэджаны. Дзевяць чалавек аштрафаваны за тое, што перавозілі дзя­цей па-за межамі ўтрымліваючых прыс­тасаванняў.

Звярну ўвагу і на тое, што супра­цоўнікі АДАІ ў гэтыя дні дзяжураць каля школ г. Івацэвічы, каля ліцэя. Бяспека дзяцей пад асаблівым кантролем.

Колькі слоў для бацькоў. Што-дзённа нагадвайце сваім дзецям, што паблізу праезнай часткі трэба быць уважлівымі і акуратнымі, пераходзіць дарогу можна толькі па пешаходных пераходах, перад гэтым упэўніўшыся ў бяспецы. Патлумачце, што аўтама­біль, у адрозненні ад чалавека, не можа спыніцца імгненна, таму ніколі не пера­бягайце дарогу перад транспартам, што рухаецца. Пажадана, каб на рукзаку або верхнім адзенні вашага дзіцяці быў свят­лоадбівальны элемент, бо хутка пачне рана цямнець, а раніцы не будуць свет­лымі.

Дзмітрый ЮДЗІК,  старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Івацэвіцкага  РАУС.