ДАІ сочыць за паркоўкамі

У бягучым годзе кіраўніцтва АДАІ Івацэвіцкага РАУС ужо паведамляла жыхарам раёна: асаблівая ўвага накіроўваецца на тое, каб вадзіцелі транспартных сродкаў дысцыплінавана аднесліся да неабходнасці ставіць свой транспартны сродак у вызначаных для гэтага месцах.
Не пад дрэвамі, калі на вуліцы спякота, а побач паркоўка. І не на месцах, прызначаных для інвалідаў, бо і тут назіраецца неразбярыха: здаровыя людзі паставяць легкавік, а хвораму – няма дзе.
Так, з пачатку года 118 вадзіцеляў на тэрыторыі Івацэвічаў і раёна прыцягнуты да адказнасці за тое, што парушылі правілы спынення і стаянкі сваіх транспартных сродкаў, пяць з іх – за тое, што, не з’яўляючыся інвалідам, паставілі легкавік на месца, вызначанае для інваліда.
Работа ў гэтым кірунку працягваецца. Так, з 10 па 20 верасня ў Брэсцкай вобласці праходзіць прафілактычнае мерапрыемства «У зоне ўвагі ДАІ – паркоўкі». У гэты перыяд супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі асаблівую ўвагу накіруюць на тое, каб не парушаліся адпаведныя пункты Правіл дарожнага руху, каб інвалід меў магчымасць паставіць свой транспартны сродак там, дзе яму вызначана…

Дзмітрый ЮДЗІК, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Івацэвіцкага РАУС.