Івацэвіцкія міліцыянеры – першыя

Супрацоўнікі Івацэвіцкага РАУС  сталі лепшымі ў рэгіянальным этапе агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці органаў унутраных спраў Брэсцкай вобласці «Служым Закону, народу, Айчыне!», прысвечаным 80-годдзю ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама, які прайшоў 21 мая ў гарадскім Доме культуры.

У наш райцэнтр прыехалі праявіць свае таленты міліцыянеры з Пружанскага, Ляхавіцкага, Бярозаўскага, Баранавіцкіх райаддзела, гараддзела і аддзела на транспарце. Кожная каманда паказвала рознажанравую канцэртную праграму.  Так, першае месца занялі супрацоўнікі Івацэвіцкага РАУС, другімі аказаліся супрацоўнікі Пружанскага РАУС, на трэцім месцы – Ляхавіцкі РАУС. Цяпер івацэвіцкіх міліцыянераў чакае наступны этап конкурсу – абласны, які пройдзе ў Брэсце напачатку кастрычніка.

 

Ганна Ільяшэвіч, фота аўтара.