Аўтобусны маршрут №1 «Івацэвічы-Бараны» працягнуты да Волі

Аўтобус «Івацэвічы-Бараны», які ў 6.50 і 17.00 адпраўляецца з аўтавакзала ў панядзелак, сераду і чацвер, будзе ў вышэйзгаданыя дні рухацца да аграгарадка Воля.
Такое рашэнне прынята пасля калектыўнага звароту жыхароў Волі да кіраўніцтва філіяла «Аўтапарк №14 г. Івацэвічы». Быў праведзены і калектыўны сход з жыхарамі населенага пункта. Важны нюанс: маршрут падоўжыўся ў якасці эксперыменту да 1 снежня. Калі ён будзе на самай справе запатрабаваны, калі ў салоне аўтобуса будзе дастаткова пасажыраў, то ён будзе рухацца да Волі і пасля 1 снежня.

Аляксандр ГОРБАЧ.