Пераможны шлях валейбалістаў-аматараў

Каманда Івацэвіцкага раёна па валейболе стала пераможцай Кубка Брэста сярод аматараў.
Дарэчы, гэты сезон для каманды ў складзе Сяргея Новіка, Арцёма Чароты, Аляксандра Шчурко, Юрыя Мінчука, Аляксандра Стаскевіча, Дзмітрыя Дзям’янчыка, Паўла Тарасюка стаў вельмі паспяховым.
У кастрычніку яны годна прадставілі раён на спаборніцтвах у Брэсце, сталі першымі і прывезлі ў Івацэвічы кубак, дыпломы і падарункі. Акрамя таго, наш Арцём Чарота быў прызнаны самым цэнным іграком турніру.
Каманда аматарская – у кожнага ёсць асноўная праца, у кагосьці сем’і, але ў вольны час іх аб’ядноўвае любоў да валейболу. Гуляе каманда не для ўзнагарод, а для душы, ды калі робіш штосьці з любоўю, заўсёды дасягаеш высокіх рэзультатаў. І на гэтым шляху каманда паказвае вельмі паспяховыя вынікі. За паўгода ў скарбонцы каманды – перамога ў чэмпіянаце г. Пінска сярод аматараў, а таксама ў спаборніцтвах, якія праходзілі ў Кобрыне на прызы ААТ «Палессе». У канцы лістапада валейбалістаў чакае чэмпіянат г. Брэста. Жадаем камандзе новых перамог!