Вясеннія палы пагражаюць пажарамі

За мінулы тыдзень падраздяленнямі Івацэвіцкага РАНС было ліквадавана 9 палаў сухой расліннасці.  У большасці выпадкаў, такія вогнішчы неслі пагрозу жылым дамам і пабудовам.

Кожны дзень івацэвіцкія ратавальнікі праводзяць прафілактычныя рэйды, мэта якіх – недапушчэнне сельскагаспадарчых палаў і наўмыснага выпальвання сухой расліннасці, своечасовае выяўленне такіх выпадкаў. Сумесныя рэйдавыя мерапрыемствы работнікаў Івацэвіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з прадстаўнікамі РАУС, работнікамі лясной гаспадаркі, сельскіх выканаўчых камітэтаў і інспекцыы па ахове навакольнага асяродззя накіраваны на спыненне выпадкаў незаконных палаў сухой расліннасці.

У складзе аператыўных груп работнікамі МНС ажыццяўляюцца выезды на месцы палаў для ўстанаўлення прычын і ўмоў узнікнення ўзгарання сухой расліннасці, устанаўлення вінаватых асоб і прыняцця мер прафілактычнага ўздзеяння.

Адзін з такіх выпадкаў адбыўся у весцы Халапья. Мясцовы жыхар у выніку парушення правілаў пажарнай бяспекі пры выпальванні смецця на тэрыторыі свайго дома ўчыніў вогнішча на плошчы больш чым некалькі гектараў, з якім на працягу некалькі гадзін змагаліся вогнеборцы. Безумоўна, за гэта ен быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Нагадаем, што парушенне правілаў пажарнай бяспекі могуць каштаваць кожнаму звыш 700 рублёў (765 рублёў = 30 базавых велічынь), за выпальванне сухой травы – штраф звыш 1000 рублёў (1020 = 40 базавых велічынь). Толькі за мінулы тыдзень 7 грамадзян атрымалі штрафы за выяўленныя парушэнні.

Насельніцтва раёна пастаянна інфармуецца аб правілах паводзін у пажаранебяспечны перыяд, недапушчэнні сельскагаспадарчых палаў і наўмыснага выпальвання сухой расліннасці.

Вінаватымі такіх здарэнняў у большасці выпадкаў з’яўляюцца грамадзяне, якія ігнаруюць правілы бяспекі, кідаюць непатушаныя цыгарэты, або неасцярожна спальваюць смецце. Часцяком узнікае рэальная пагроза распаўсюджвання агню на жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы, людзі атрымліваюць апёкі, а часам і гінуць. Агонь можа перайсці на лясныя масівы і тарфянікі.

Пры навядзенні парадку на дваровыхі дачных тэрыторыях не забывайце, што спальванне смецця дапускаецца толькі ў зацішнае надвор’е на адлегласці не бліжэй 10 метраў ад будынкаў, 20 метраў да лесу, 30 метраў да сцірты сена або саломы. Абавязкова акапайце месца вогнішча, назапасьцеся вядром з вадой, лапатай і назірайце за агнём. Выпальваць сухую траву катэгарычна забаронена.

У выпадку надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумару 101, або 112.

Віталій Дыдышка, в.а. начальніка Івацэвіцкага РАНС.