Сістэма кіравання ў дзяржаве будзе адбудавана нанова ў выпадку змянення Канстытуцыі

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

– Прыняўшы Канстытуцыю, калі народ падтрымае, нам, цяперашнім органам улады, у тым ліку і Прэзідэнту, і парламенту, і гэтак далей, давядзецца адбудаваць сістэму ў краіне згодна з гэтай Канстытуцыяй. Вось і ўвесь адказ на тыя пытанні: а калі? а што? а выбары датэрмінова, звыштэрмінова? і гэтак далей. Нам трэба, прыняўшы Канстытуцыю, выбудаваць стройную сістэму кіравання, гаспадарання ў эканоміцы, палітычную сістэму, прыняць асноўныя законы, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, пасля таго, як сістэма будзе адбудавана, будуць унесены неабходныя папраўкі ў заканадаўства і прыняты дадатковыя прававыя акты, трэба выходзіць на новы цыкл электаральных кампаній.

Раней Прэзідэнт звяртаў увагу на тое, што «Рэферэндум не пад Лукашэнку»:

– Зразумейце вы нарэшце: не прагаласуюць людзі за змяненне Канстытуцыі, застанецца гэта, «аўтарытарная» Канстытуцыя – аб гэтай Канстытуцыі любы прэзідэнт будзе марыць.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пара пераразмеркаваць паўнамоцтвы паміж органамі ўлады, але ў той жа час важна не дапусціць разбалансіроўкі і канцэнтрацыі ўсіх паўнамоцтваў у адных руках. Беларусь павінна застацца маналітнай дзяржавай, каб у краіне не было двоеўладдзя.