«Канстытуцыя мае дух народаўладдзя»

Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава пасля вынясення праекта абноўленай Канстытуцыі на ўсенароднае абмеркаванне.

– На мой погляд, праект Асноўнага закона нашай краіны атрымаўся нядрэнным. Мы заўсёды гаварылі аб тым, што і наша дзеючая Канстытуцыя – адна з моцных у свеце. Гэта праўда, – сказала Наталля Качанава. – Вядома, мы пастараліся, каб гэты праект захаваў тыя лепшыя традыцыі, якія былі закладзены ў дзеючай Канстытуцыі. І дух менавіта народаўладдзя, тое, што накіравана сёння перш за ўсё на людзей, – сацыяльная падтрымка, абарона нашых людзей.

– Хацелася б, каб кожны разумеў, што гэта закон, па якім будзе развівацца наша грамадства ў будучым. Вядома, да гэтага трэба ставіцца вельмі адказна. Вельмі хацелася б, каб нашы грамадзяне прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні гэтай Канстытуцыі, – лічыць яна. – Цяпер той час, калі кожны павінен разумець меру сваёй адказнасці за будучыню сваёй краіны, сваіх дзяцей.

Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла, што праект накіраваны менавіта на захаванне моцнай працвітаючай Беларусі. – Усё накіравана на тое, каб захаваць нашу краіну стабільнай, суверэннай, незалежнай, – падкрэсліла яна.

 

Па матэрыялах БелТА