У Івацэвічах прайшло свята да Міжнароднага дня абароны дзяцей

1 чэрвеня ў Міжнародны дзень абароны дзяцей на плошчы ля райвыканкама прайшло свята “Ключ ад лета”, падрыхтаванае артыстамі ДУДАДЗІМ “Цэнтр дзіцячай творчасці г. Івацэвічы”.

Да 10.30 гадзін раніцы на плошчу прыйшлі атрады дзяцей, якія наведваюць школьныя лагеры, а таксама шматлкія сем’і з дзецьмі, каб сустрэць першы дзень лета і весела правесці час. Усіх прысутных віншаваў начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Ігар Куіс, які адзначыў, што гэта свята дае старт лету, пажадаў дзецям насыначага і бяспечнага адпачынку і выказаў надзею, што за час канікул яны набудуць новыя веды, новых сяброў і новыя ўраджанні, каб у верасні з добрым настроем зноў сесці за школьныя парты.

Дзеці разам з артыстамі спявалі, удзельнічалі ў танцавальным флэш-мобе, разнастайных гульнях і ўсё ж такі здабылі свой “ключ ад лета”. Таксама дзейнічала пляцоўка з атракцыёнамі. Супрацоўнікі Івацэвіцкага РАНС у рамках акцыі “Не пакідайце дязцей адных” правялі гутарку з дзецьмі і іх бацькам і расказалі пра бяспечныя паводзіны падчас летніх канікул.

Пасля завяршэння асноўнай праграмы на сцэне выступілі артысты з Баранавіч, запрошаныя на свята дзіцячым цэнтрам развіцця “Мамарада”.

Ганна Ільяшэвіч, фота аўтара.