Крос: на прызы «Івацэвіцкага весніка»

У сераду, 10 красавіка, на гарадскім стадыёне «Кляноўка-арэна» пройдзе традыцыйны лёгкаатлетычны крос у рамках праграмы Спартакіяды школьнікаў  на прызы раённай газеты «Івацэвіцкі веснік».

Удзел у спаборніцтвах бяруць юнакі і дзяўчаты 2002-2003, 2004-2005, 2006 гадоў нараджэння і маладзей з усіх школ раёна, школы-інтэрната, ліцэя і прафліцэя. Пераможцаў і прызёраў чакаюць грашовыя прызы ад рэдакцыі, а камандзе-пераможцы будзе ўручаны пераходны кубак «ІВ». Пачатак спаборніцтваў у 10.30.
Людміла Чаплінская, намеснік дырэктара СДЮШАР г. Івацэвічы.