Ушанаванне пераможцаў

Іх розум, веды, талент і спартыўныя дасягненні праслаўляюць раён

 

№3 г. Івацэвічы» адбылася цырымонія ўшанавання адораных дзяцей нашага раёна: пераможцаў алімпіяд па школьных прадметах, прызёраў навукова-практычных канферэнцый, спартыўных спаборніцтваў і пераможцаў творчых конкурсаў.

Для іх, самых таленавітых, самых знаходлівых, самых вынослівых і працалюбівых, была прысвечана ўрачыстасць. Віталіся ў зале і таленавітыя педагогі, чыя праца не дазваляе стаяць адукацыі раёна на месцы, а рухацца наперад. Гучала на свяце падзяка бацькам, якія выхоўваюць дастойных дзяцей, і самі прымаюць актыўны ўдзел у жыцці школы і раёна.

Адкрыццё ўрачыстай цырымоніі пачалося пад гучанне Дзяржаўнага Гімна Рэспублікі Беларусь.

Веды – сіла

«Калі імкненне да ведаў ёсць, гэтым можна ганарыцца», – казалі вядучыя, перад тым, як запрасіць на сцэну для ўзнагароджання пераможцаў алімпіяд па школьных прадметах начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Ігара Куіса. Ігар Мікалаевіч у сваім прывітальным слове адзначыў, што ў святочнай зале знахо-
дзяцца лепшыя з лепшых прадстаўнікоў устаноў адукацыі раёна, спартыўных устаноў, дзякуючы якім пра нас ведаюць у вобласці і рэспубліцы. «Усё ў нашым жыцці: і работу, і вучобу – можна параўнаць з яздой на веласіпедзе. Калі мы спынімся, значыць, мы ўпадзём. Таму не спыняйцеся на дасягнутым і далейшых вам поспехаў», – жадаў усім віноўнікам урачыстасці начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Ігар Куіс, які ўручаў граматы і памятныя падарункі ў першай намінацыі – пераможцам алімпіяд па школьных прадметах. Іх, хто ўдастоены ўзнагароды аддзела адукацыі райвыканкама, – 15 вучняў.

З навукай у будучыню

Свая формула поспеху ў рабят, якіх аб’ядноўвае цікавасць да новых тэхналогій, рашэння нестандартных задач, даследаванняў і праектаў. Яны для дасягнення пастаўленай мэты выкарыстоўваць усе свае веды і ўменні. Пераможцаў удзельнікаў абласных навуковых канферэнцый віншавала з заслужанай перамогай намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Святлана Патоцкая. Святлана Мікалаеўна казала: «Сёння «перамога» асабліва значымая для вас. Да яе вы ішлі шляхам напружанай і ўпартай працы, і сёння вы сапраўды пераможцы. Не бойцеся ставіць перад сабой самыя смелыя мэты. Радуючыся вашым перамогам, не магу не
ўспомніць вашых педагогаў, якія знайшлі ў вас іскрынку таленту, дапамаглі ёй разгарэцца і стаць пераможцамі». Таксама словы падзякі гучалі з вуснаў Святланы Мікалаеўны ў адрас бацькоў, якія з’яўляюцца трывалай апорай у памкненнях дзяцей. «Няхай яшчэ шмат зорак запальваецца на небасхіле Івацэвіцкай зямлі. Мы будзем толькі радыя і будзем ганарыцца вамі», – казала Святлана Патоцкая і ўручыла граматы аддзела па адукацыі райвыканкама  і памятныя падарункі 12 юным навукоўцам.

«Ура»– сеткам, мячам і ракеткам…

На спартыўных трэніроўках пазнаюць цану перамог аматары спорту. Загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Генадзь Крот вітаў юных зорак спартыўных спаборніцтваў. Як і спартсмены прывыклі нешматслоўем даказваць свой поспех, а справай на спартыўнай арэне праз пот і настойлівасць, так і Генадзь Васільевіч быў нешматслоўным у сваёй прамове. Вядома, яму таксама было прыемна вітаць, узнагароджваць Граматамі аддзела па адукацыі райвыканкама і ўручаць падарункі лепшым спартсменам, якія прадстаўляюць наш раён на абласных, рэспубліканскіх, а іншы раз і міжнародных спаборніцтвах. Генадзь Крот выказаў падзяку за падтрымку дзяцей бацькам і трэнерам, якія вядуць спартсменаў да мэты. У гэтай намінацыі было ўзнагароджана 16 чалавек, з якіх большасць – прадстаўнікі ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Івацэвічы».

Таленты раёна і пераможцы творчых конкурсаў

Для ўзнагароджвання самай шматлікай кагорты пераможцаў у розных відах мастацтва на сцэну запрошана была галоўны спецыяліст сектара па ахове дзяцінства аддзела па адукацыі райвыканкама Алена Мархель. Алена Васільеўна казала, што педагогі і бацькі ганарацца заслугамі дзяцей, якія сабраліся ў зале. Яна заклікала іх ніколі не забываць у будучым сваю радзіму, жадала ставіць мэты і дасягаць іх. Яна ўручыла граматы аддзела па адукацыі райвыканкама і памятныя падарункі 54 пераможцам творчых конкурсаў.

Падзяка педагогам і бацькам

Асобнай намінацыяй было ўшанаванне бацькоў, якія выхоўваюць дастойнае будучае нашай краіны. Начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Ігар Куіс шмат цёплых слоў падзякі выказаў у адрас педагогаў, бо менавіта яны накіроўваюць нашых дзяцей, дапамагаюць, падтрымліваюць і перажываюць, як за сваіх родных, а таксама ў адрас бацькоў, якія падтрымліваюць сваіх дзяцей і ўдзельнічаюць у жыцці школ. Бацькам былі ўручаны на сцэне Падзякі, выказана асабістая вусная падзяка і спа-
дзяванне на далейшае супрацоўніцтва.

У гонар віноўнікаў урачыстасці былі падрыхтаваны музычныя і танцавальныя віншаванні. Апладысментамі суправаджаліся выступленні Анастасіі Брыч, Віталія Варап’я, Антона Кузьмянкова – удзельнікаў вакальнага аб’яднання – і танцавальнага калектыву «Апельсін» Цэнтра дзіцячай творчасці г. Івацэвічы. У ролі вядучых выступалі Вольга Грэчная і Данііл Вайцешык. Традыцыя ўшанавання адораных дзяцей раёна – гэта добрая нагода даць стымул і «крылы» іншым падрастаючым зоркам. Няхай яна мае доўгае жыццё.

Валянціна БОБРЫК. Фота аўтара.