Чырвоны Крыж падвёў вынікі месячніка

І конкурсу дзіцячага малюнка “Чырвоны Крыж. Я бачу дабро”, і конкурсу эсэ “Ваенная гісторыя”.

На базе Івацэвіцкага раёна 18 чэрвеня адбылося паш ыранае пасяджэнне прэзідыума Брэсцкай абласной арганізацыі БТЧК (Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа) па падвядзенні вынікаў месячніка Чырвонага Крыжа, на якое былі запрошаны старшыні раённых арганізацый.

Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі БТЧК Ларыса Варанко падчас дэманстрацыі фотапрэзентацыі расказвала, што за перыяд месячніка сабрана 47246,28 рубля, створана 12 новых пярвічных арганізацый, прыцягнута 438 новых валанцёраў. 1541 валанцёр Чырвонага крыжа прыняў самы актыўны ўдзел у мерапрыемствах месячніка, актывізавалася работа ў групе ў сацыяльных сетках, праведзены шырокі шэраг дабрачынных акцый і мерапрыемстваў.

Слова браў на пасяджэнні і галоўны ўрач УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ” Васіль Юзэфовіч, які адзначыў, што і будучым валанцёрам, і актывістам руху Чырвонага Крыжа будзе карысны вопыт зносін такога фармату, ён падзякаваў за ўзаемадзеянне і ўзаемадапамогу ў рабоце, у тым ліку адзначыў актыўнасць кіраўніка раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Жанны Каспяровіч.

Падчас мерапрыемства былі падведзены вынікі абласных дзіцячых конкурсаў: эсэ “Ваенная гісторыя” і дзіцячых малюнкаў “Чырвоны Крыж. Я бачу дабро”, прысвечанага 70-годдзю прыняцця Жэнеўскіх канвенцый. У конкурсе дзіцячых малюнкаў ёсць пераможцы з нашага раёна: Кацярына Валчок, вучаніца СШ №3 г.Івацэвічы, Юлія Валах, Паліна Сергель, Вераніка Рудзь і Надзея Жук – выхаванкі дзіцячай школы мастацтваў г.Івацэвічы. Яны ўзнагароджаны граматамі і падарункамі ад Чырвонага Крыжа, а з работ, дасланых на конкурс, была арганізавана перасоўная выстаўка, якая будзе выстаўляцца пасля Івацэвічаў у іншых раёнах вобласці.

Паліна Сергель атрымлівае ўзнагароду

Завяршылася праграма дня абменам вопыту раённых арганізацый Чырвонага Крыжа і экскурсіяй у жамчужыну раёна – Косаўскі палаца-паркавы ансамбль і сядзібу Тадэвуша Касцюшкі.

Валянціна БОБРЫК. Фота аўтара.