Што важна ведаць пры наведванні аб’ектаў і фан-зон II Еўрапейскіх гульняў?
Правілы бяспечных паводзін пры наведванні аб’ектаў і фан-зон II Еўрапейскіх гульняў Рэкамендуецца:
– прыходзіць загадзя, мінімум за 30 хвілін да пачатку мерапрыемства, таму што на ўваходзе гледачы абавязаны прайсці надгляд і прад’явіць асабістыя рэчы. Калі сярод іх будзе забаронены для праносу прадмет, яго трэба пакінуць у камеры захоўвання;
– займаць толькі тое месца, якое пазначана ў білеце, і дакладна выконваць указанні персаналу і міліцыі.
Забаронена:
– знаходзіцца на спартыўным аб’екце або ў фан-зоне ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення;
– ужываць спіртныя напіткі ў месцах, якія для гэтага не прызначаны.
Нельга праносіць з сабой:
– спартыўны інвентар;
– дарожныя сумкі;
– дзіцячыя каляскі;
– маскі, якія хаваюць твар;
– дамашніх жывёл (за выключэннем сабак‑павадыроў у намордніках і на павадках);
– сцягі і банеры памерам больш за 2×1,5 м;
– прадметы, памеры якіх перасягаюць параметры 40x40x45 см;
– цыгарэты, запалкі, запальніцы, піратэхніку;
– зброю і яе муляжы; – беспілотныя лятальныя апараты;
– непразрыстую тару для вады: тэрмасы, пляшкі, тамблеры;
– сегвеі, скейты, самакаты;
– сэлфі‑палкі;
– лазерныя ўстройствы, фарбавальныя рэчывы.
Крыніца: Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў, ГУУС Мінгарвыканкама.