Рацыяналізатар Аляксандр Хонскі
У ААТ “Івацэвічдрэў” расказалі пра адну рацыяналізатарскую ідэю, укараненне якой прынесла прадпрыемству эканомію прыкладна ў 250 тысяч еўра за год. Вось гэта ідэя!
Аляксандр Хонскі – аўтар ідэі – спецыяліст высокага ўзроўню, а цяпер галоўны тэхнолаг ААТ “Івацэвічдрэў”. Ён заканчваў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, спецыялізацыя – тэхналогія драўняна-стружкавых пліт і пластыку. Па размеркаванні прыехаў у 2008 годзе на Івацэвічдрэў, але і да гэтага праходзіў на прадпрыемстве практыку, пісаў дыпломную работу. Працаваць было цікава, натхнення было многа. З першага дня работы прайшло 11 гадоў, а ўсе – як адзін дзень, цікавы і напружаны. Галоўным тэхнолагам Аляксандру Уладзіміравічу было прапанавана стаць у 2014 годзе, а працаваць над ідэяй, якая была паспяхова рэалізавана на прадпрыемстве, пачаў з 2016 года.
Падрабязнасці аб рацыяналізатарстве на прадпрыемстве і матэрыяльным заахвочванні мясцовых Кулібіных чытайце ў “ІВ”.
Валянціна БОБРЫК. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.