3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Паважаныя жыхары Івацэвіцкага раёна!
Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Для нас галоўнае дзяржаўнае свята сімвалізуе гістарычную пераемнасць і нязломную сілу духу народа-пераможцы.
75 гадоў прайшло з таго часу, як на нашу зямлю вярнуўся мір. Наш народ аддаў за сваё вызваленне самае дарагое – мільёны чалавечых жыццяў.
Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, вы адстаялі нашу свабоду ў найцяжэйшай барацьбе з акупантамі, далі магчымасць жыць і працаваць дзеля моцнай і квітнеючай Беларусі. Гонар і слава жывым, вечная памяць загінуўшым на фронце і тым, хто пасля вайны не дажыў да сённяшняга дня.
У гэты светлы і радасны дзень прыміце пажаданні моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і бадзёрасці духу! І хай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе мірнае неба, а ў кожным доме пануюць любоў, шчасце і дабрабыт!
Са святам вас, дарагія землякі!
Раённы выканаўчы камітэт.
Прэзідыум раённага Савета дэпутатаў.