Целяханам – 465

Вялікай святочнай справаздачай стаў чарговы “Целяханскі бічаўнік”, пяты па ліку, з музыкай, песнямі, танцамі і ўсім тым, што зрабіла фестывальную пляцоўку ля возера Вулькаўскае прываблівай для сталых і малых.

У гэты дзень целяханцы адзначалі і 465 год з дня першага ўпамінання Целяхан у летапісах, і 75-годдзе з дня вызвалення мястэчка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На гэтым свяце ўшаноўвалі саміх целяханцаў – тых, хто сваім жыццём, працай, вучобай паказалі і паказваюць прыклад адданасці сваёй малой радзіме, актыўнай грамадзянскай пазіцыі, сямейнага жыцця.

Ушаноўваліся ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і ветэраны вайны ў Афганістане, ураджэнцы Целяхан, чые імёны славяць гэты край. Віншавалі шматдзетныя сем’і і сем’і, якія пражылі разам па 30, 40, 50 і 60 гадоў, віншавалі самую маладую сям’ю, дарылі падарункі самым маленькім жыхарам пасёлка, якія нарадзіліся незадоўга да гэтага святочнага дня. Дзякавалі лепшым работнікам розных прадпрыемстваў, уганароўвалі тых, хто аддаў свае гады працы на карысць родных прадпрыемстваў.

Падрабязна аб мерапрыемстве чытайце на старонках “ІВ”.

Фота Валерыя Міскевіча.