“Гуканне Вясны”

5 красавіка ў ДУА “Яслі-сад № 6 горада Івацэвічы” прайшло беларускае фальклорнае свята «Гуканне Вясны».

Гэта  прыгожае і светлае свята, прысвечанае вясне. Клічуць вясну звычайна ў канцы сакавіка – напачатку красавіка.
Скончылася зіма, ёй на змену ідзе прыгажуня-вясна. Каб паскорыць яе прыход і адбылося гэтае свята. Падчас правядзення свята дзеці акунуліся ў атмасферу беларускага народнага каларыту: вадзілі карагоды, спявалі веснавыя песні, гулялі ў беларускія народныя гульні. Сімвалам свята былі птушкі, якія вяртаюцца з выраю. Дзеці зрабілі іх сваімі рукамі з паперы і ўпрыгожвалі дрэвы. Свята прайшло весела і цікава.

В.А. Несцяровіч, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці