ивацевичи футбол

Пятая перамога запар

У мінулую суботу на дамашняй арэне ФК “Івацэвічы” ў перадапошнім матчы першага круга першынства Беларусі прымала “Клецк” – каманду, якая займае апошняе месца ў турнірнай табліцы першынства. Футбалісты з Мінскай вобласці перамаглі толькі адзін раз – і гэта пры тым, што першы круг завяршаецца. Зусім іншы настрой у нашых рабят: перад дадзенай гульнёй утварылася серыя з чатырох перамог запар, каманда замацавалася ў верхняй частцы турнірнай табліцы.

Матч праходзіў пад дыктоўку івацэвіцкай каманды, балельшчыкі цалкам маглі разлічваць на буйную перамогу, але яна атрымалася мінімальнай – 1:0. Наш калектыў выручыў на старце другога тайма Д. Федарцоў. Апошні матч першага круга наша каманда згуляе 27 ліпеня ў Мінску супраць “Энергетык-БДАТУ”, пасля двухтыднёвы перапынак – і 10 жніўня стартуе другі круг першынства. Наша каманда згуляе на выездзе супраць ФК “Горкі”.

Аляксандр ГОРБАЧ.        

фота ілюстрацыйнае