Праз 78 гадоў завяршыў свой палёт…
Жалобная цырымонія пахавання астанкаў лётчыка Івана Голікава, які загінуў у чэрвені 1941-га года, адбылася ў Целяханах 9 жніўня. Падчас урачыстай цырымоніі пахавання сваякам, якія прыехалі з Расійскай Федэрацыі ў складзе 9 чалавек, уручаны асабістыя рэчы Івана Тарасавіча, у ліку якіх камсамольскі білет, а цела лётчыка знайшло спачын у брацкай магіле загінулых у Вялікую Айчынную вайну ў цэнтры Целяхан.
Падрабязнасці аб гэтай падзеі чытайце ў “ІВ», у бліжэйшым нумары.
Валянціна БОБРЫК.
Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.