Івацэвічам – 500 гадоў: Тэатр паэзіі
У Івацэвіцкім гарадскім Доме культуры 23 жніўня з цікавай праграмай выступілі сталічныя госці – Тэатр паэзіі пры Мінскім гарадскім аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі.
З вітальным словам выступіў старшыня аддзялення, паэт, лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій, аўтар мноства кніг Міхась Пазнякоў. Ён прачытаў колькі сваіх верашў, прысвечаных ім маці, малой радзіме.
Пасля прысутныя маглі пачуць і пабачыць яскравыя выступленні, атрымаць асалоду ад сапраўдных паэтычных радкоў.