Івацэвічам – 500 гадоў: “Праз стагоддзі да сучаснасці”
Вечарам 23 жніўня у Івацэвіцкім ГДК у рамках паэтычнага фестывалю прайшла канцэртная праграма “Праз стагоддзі да сучаснасці” з удзелам польскіх майстроў-музыкаў і хору з Польшчы “Cantus Cordis”, мастацкі кіраўнік і дырыжор Яніна Хвалько.
У зале Дома культуры гучала духоўная і свецкая музыка і спевы. Выступленне хору было прысвечанае 200-годдзю кампазітара Станіславу Манюшку.
У гэты ж час былі ўзнагароджаны пераможцы маладзёжнага арт-праекта.