Івацэвічам – 500 гадоў: вітаем, барадатая няясыць!
У суботу, 24 жніўня, у 10 гадзін на плошчы ля райвыканкама адбылося адкрыццё паркавай скульптуры – птушкі барадатай няясыці. Адкрыў скульптуру старшыня райвыканкама Аляксандр Грыцук.
Такім чынам у нашым горадзе з’явілася першая паркавая скульптура. У старонку гісторыі Івацэвічаў запісаны яшчэ адзін радок.