
Ля Івацэвіцкага ГДК 24 жніўня, у суботу прайшоў пленэр юных мастакоў Дзіцячай школы мастацтваў г. Івацэвічы.
За некалькі гадзін трэба бюыло стварыць малюнак горада (не абавязкова бачны краявід). Журы пасля вызначала лепшыя работы, якія будуць захоўвацца ў нашым музеі.
А ля цэнтральнай бібліятэкі прайшло свята кнігі “Горад, які чытае”. І яшчэ там жа былі ўзнагароджаны дзеці – аўтары лепшых малюнкаў на тэму творчасці Алеся Зайкі.
Незвычайнае мерапрыемства арганізавалі і правялі работнікі раённага краязнаўчага музея – прама на вуліцы была арганізавана фотавыстаўка з фондаў музея пад назвай “Хачу ўсё ведаць пра родны горад”. На выстаўцы побач з фатаздымкамі горада мінулых часоў былі паказаны фотаздымкі гэтых мясцін у цяперашні час. А яшчэ работнікі музея прапаноўвалі жадаючым адказаць на пытанні віктарыны.