Фэст экскурсаводаў

На Фэст экскурсаводаў сёлета па Брэсцкай вобласці зарэгістравана 35 экскурсій,
дзве – у Івацэвіцкім раёне.
18 красавіка ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЭСКА адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і памятных мясцін. У Беларусі з нагоды гэтага свята праводзіцца Фэст экскурсаводаў, падчас якога можна трапіць на самыя разнастайныя і ўнікальныя аўтарскія экскурсіі па ўсёй краіне.
Ідэя Фэста нарадзілася ў 2009 годзе ў асяродку неабыякавых да гісторыі людзей, і з года ў год ён пашыраецца і выклікае вялікую цікавасць у наведвальнікаў. Адбылося ўжо 9 фестываляў, якія наведалі тысячы ўдзельнікаў, прайшлі сотні цікавых разнапланавых экскурсій. За гэты час у Фэста з’явіліся пастаянныя наведвальнікі і шматлікія прыхільнікі.
Як паведаміла «ІВ» каардынатар Фэста па Брэсцкай вобласці Вольга Малафеечава, у Івацэвіцкім раёне 13 (10.00) і 14 (14.00) красавіка ў рамках Фэста экскурсаводаў будзе арганізавана дзве экскурсіі: «Па месцах партызанскай славы» (мемарыяльны комплекс партызанскай славы «Хаваншчына», даяз-
джаць самастойна) і «Марачоўшчына – такая знаёмая, але невядомая!» (месца сустрэчы – галоўная аўтастаянка на Марачоўшчыне, даязджаць самастойна). Падрабязнасці можна ўдакладніць адпаведна ў Паліны Арцёмчык (8-033-303-45-12) і Ігара Федасенкі (+375-29-224-57-25).
Экскурсіі падчас Фэста праводзяцца на бясплатнай аснове.
Падрыхтаваў Дзяніс КАРПАЎ.