Івацэвічам — 500 гадоў: канцэрт групы “J:Mors”

Шматлюдна было на плошчы падчас канцэрта беларускай рок-групы “J:Mors”.  Музыканты парадавалі гледачоў вядомымі хітамі “Маё сонца”, “Беларускае золата”, “Басанож па маставой” і іншыя. Франт-мэн групы Уладзімір Пугач расказаў, што ў Івацэвічы група прыехала ўпершыню і адзначыў, што горад ім вельмі спадабаўся.