Івацэвічам – 500 гадоў: паветраныя шары над горадам і луна-парк
Вось чаго раней ніколі не бачылі нашы Івацэвічы, дык то дакладна – паветраных шароў!
І такі незвычайны падарунак жыхарам горада ў дзень яго 500-годдзя – над Івацэвічамі можна было ўзняцца на паветраным шары. Бясплатна!
Канечне, чарга жадаючых утварылася адразу, хоць тут было і страшна, і не надта высока ўзнімаліся шары, але ж так незвычайна!
У любым разе, ніхто не пішчаў ад страху, а вось у луна-парку віску было! Адзін ў атракцыёнаў – “Тор” – дакладна не для кожнага.
Зрэшты, было галоўнае: самы шырокі выбар атракцыёнаў для дзяцей.