«Адкасіць» не ўдалося

У лістападзе мінулага года малады чалавек К., ураджэнец Івацэвіцкага раёна, які пражывае ў суседнім райцэнтры, павінен быў з’явіцца на прызыўны пункт у Івацэвічах на выніковае пасяджэнне камісіі, дзе ён атрымаў бы павестку аб прызыве ў армію.
Але прызыўніка ў той дзень так і не дачакаліся. Калі пачалі разбірацца, то высветлілася наступнае: К. у той дзень звярнуўся да ўрача-тэрапеўта; ён скар-дзіўся на болі ў вобласці страўніка.
Медыцынскія працэдуры, якія прайшоў К., сталі падставай для таго, каб паверыць яму. Але цераз паўгода наступае новы перыяд прызыву – і ў апошні дзень ён зноў не з’явіўся на прызыўны пункт. У 6.40 К. павінен быў быць каля Івацэвіцкага райваенкамата, але вечарам папярэдняга дня накіраваўся ў медустанову, дзе яго агледзеў урач і не знайшоў ніякіх прычын для хвалявання.
К. стаў «лячыцца дома».
Вывучэнне сітуацыі і непасрэдна здароўя маладога чалавека паказалі: гэтыя «паходы» да тэрапеўтаў былі ні чым іншым, як спробай пазбегнуць прызыву ў армію. Як вынік, узбуджана крымінальная справа, якая ўжо накіравана ў суд.
Дзяніс ВАЛОШЧЫК, старшы следчы Івацэвіцкага райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.