Прайшоў легкаатлетычны крос

У сераду, 10 красавіка, на гардскім стадыёне «Кляноўка-арэна» прайшоў традыцыйны легкаатлетычны крос у рамках праграмы Спартакіяды школьнікаў на прызы раённай газеты «Івацэвіцкі веснік».
Удзел у спаборніцтвах прынялі больш за 300 юнакоў і дзяўчат 2002-2003, 2004-2005, 2006 гадоў нараджэння і маладзей з усіх школ раёна, школы-інтэрната, ліцэя і прафліцэя. Юным спартсменам давялося пераадолець дыстанцыі ў 500, 1000 і 2000 метраў. Пераможцы і прызёры атрымалі грашовыя прызы ад рэдакцыі, а камандзе-пераможцы быў уручаны пераходны кубак «ІВ». Падрабязнасці чытайце ў раённай газеце «ІВ».
Ганна Ільяшэвіч, фота аўтара