Шок ад здарэння прывёў да захворвання

У мінулы панядзелак на полі непадалёку ад вёскі Гутка адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, якое прывяло да гібелі чалавека.

50-гадовы механізатар ААТ «Горталь», які знаходзіўся за рулём «Амкадора» са счэпным прыставаннем з універсальнай даільнай станцыяй, ажыццяўляў рух заднім ходам і здзейсніў наезд на 48-гадовага жывёлавода, які непасрэдна праводзіў счэпку станцыі з трактарам.

У выніку здарэння 48-гадовы жывёлавод атрымаў несумяшчальныя з жыццём траўмы і загінуў. Вядома, што механізатар быў цвярозы. Гэтае здарэнне выклікала такі моцны шок у механізатара, што ён трапіў на бальнічны ложак, зараз знаходзіцца ў Івацэвіцкай ЦРБ.

Узбуджана крымінальная справа. Следчыя Івацэвіцкага райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь працуюць на месцы здарэння і з цягам часу дадуць прававую ацэнку дзеянням кожнага фігуранта здарэння.

Аляксандр ГОРБАЧ.