Важная выязная перамога

У мінулую суботу галоўная футбольная каманда раёна “Івацэвічы” правяла выязную гульню на полі ФК “Узда” – моцнага сярэдняка, які перад матчам меў амаль аднолькавую колькасць ачкоў з нашым калектывам. Паўторымся: старт другога круга ў нашай каманды атрымаўся не самым удалым, набралі 4 ачкі з 15 магчымых, “адпусцілі” канкурэнтаў. Гульня ва Уздзе павінна была паказаць, ці здольная ФК “Івацэвічы” вярнуцца на пераможны шлях.

Ужа ў пачатку гульні нашы рабяты выйшлі наперад – на 18-й мінуце вызначыўся А. Мігно. Сапернікі аднавілі лік, але перад перапынкам нашы рабяты пасля трапнага ўдару Лінніка выйшлі наперад. Другі тайм праходзіў пад дыктоўку ФК “Узда”, нашы рабяты адбіваліся, але і праводзілі вострыя контратакі, у ходзе адной з іх  перавагу замацаваў Ятчэня, які выйшаў на замену, – 1:3. Важная ў псіхалагічным плане перамога, яна дазволіла ФК “Івацэвічы” падняцца на пяты радок у турнірнай табліцы.

Наступную гульню ў бліжэйшую суботу наша каманда правядзе на дамашняй арэне супраць ФК “Асіповічы”.

Аляксандр ГОРБАЧ.