Даведацца пра будучую прафесію больш

змаглі школьнікі Івацэвіцкага і Бярозаўскага раёнаў падчас прафарыентацыйнай акцыі «Выбіраем прафесію – выбіраем будучыню», якая штогод праходзіць на базе УА «Івацэвіцкі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці»

23 сакавіка ў актавай зале УА «Івацэвіцкі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці» сабралася шмат гасцей: сюды разам з настаўнікамі завітала больш за 320 старшакласнікаў з Івацэвіцкага і Бярозаўскага раёнаў.
Хто ведае, можа, ужо гэтай восенню хтосьці з іх прыйдзе сюды ў новым статусе і будзе асвойваць прамудрасці кухарскага майстэрства, тонкасці гандлёвай справы, хтосьці выявіць жаданне набыць прафесію муляра ці электразваршчыка, трактарыста ці слесара па рамонце сельгасмашын. Разам з будучай прафесіяй хтосьці адкрые ў сабе творчыя здольнасці, хтосьці заявіць пра сябе на абласным ці нават рэспубліканскім конкурсах прафмайстэрства, а для кагосьці лепшай узнагародай стануць высокія дасягненні ў спорце. Менавіта з такой мэтай штогод у прафліцэі ладзяцца дні адкрытых дзвярэй, падчас якіх будучыя абітурыенты могуць даведацца больш пра тыя прафесіі, якімі можна тут авалодаць, і атрымліваюць магчымасць задаць усе хвалюючыя пытанні.
Прысутных вітаў дырэктар УА «Івацэвіцкі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці» Міхаіл Дымовіч, які расказаў пра тое, як пабудаваны працэс навучання, пра прафесіі, якія можна атрымаць у ліцэі, пра перспектывы працаўладкавання, пра разнастайныя пазакласныя мерапрыемствы і секцыі па інтарэсах, умовы пражывання ў інтэрнаце.
Пра сумленны падыход да выбару прафесіі, якая не толькі будзе па душы, але і будзе запатрабаваная, а значыць, будзе прыносіць даход, гаварыў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Велікаселец. Сапраўды, рынак працы за апошнія гады практычна не змяніўся: як сведчаць папулярныя цяпер кірмашы вакансій і аб’явы, у многіх месцах патрабуюцца трактарысты, вадзіцелі, аператары машыннага даення, прадаўцы, повары і іншыя прадстаўнікі рабочых прафесій. Многіх з гэтых рабочых сёння рыхтуе і пастаўляе на рынак працы Івацэвіцкі прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці. Аб гэтым гаварыла і намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Святлана Патоцкая.
Творчае прадстаўленне сваіх прафесій: выступленне ліцэйскай агітбрыгады і канцэртная праграма завяршылі першую тэарэтычную частку прома-акцыі «Выбіраем прафесію – выбіраем будучыню». І старшакласнікі адправіліся на экскурсію па ліцэі, каб на ўласныя вочы ўбачыць аўдыторыі, майстэрні, спартыўную залу і пакоі ў інтэрнаце, а таксама выстаўкі тэхнічнага і дэкаратыўна-прыкладнога майстэрства.
а каб пазнаёміцца бліжэй з будучай прафесіяй, для наведвальнікаў на паверхах былі прадстаўлены майстар-класы па ўсіх прафесіях, якія можна набыць у ліцэі. повары паказвалі спосабы фігурнай нарэзкі гародніны і садавіны, розныя віды ўпрыгожвання страў, частавалі ўсіх жадаючых. Будучыя швачкі дэманстравалі свае ўменні ў сфастрыгаванні і сшыванні вырабаў, маляры і тынкоў-
шчыкі прадстаўлялі розныя віды дэкаратыўнай тынкоўкі і працу з фарбамі. Прадаўцы прыгожа аформілі вітрыны невялікага імправізаванага магазіна, зваршчыкі прапаноўвалі школьнікам паспрабаваць свае сілы на зварачным трэнажоры. Многія са старшакласнікаў захацелі паспрабаваць сябе ў ролі трактарыста-машыніста, ва-
дзіцеля грузавога аўтамабіля.
Пасля экскурсіі будучыя абітурыенты жыва абмяркоўвалі ўбачанае і дзяліліся сваімі думкамі. Так, вучням ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Бяроза» Мікіце Панько і Уладзіміру Вакуліну больш за ўсё спадабаліся майстар-класы і вучэбныя майстэрні, дзе можна ўбачыць разнастайную сельскагаспадарчую тэхніку, запомніўся ім і канцэрт, падрыхтаваны навучэнцамі ліцэя. А для Дар’і Русінай і Паліны Шакаліды самым цікавым стаў май-
стар-клас па прафесіі «Повар», а яшчэ майстар-клас па ваджэнні трактара. Усе яны адзначалі шчыры прыём, які сустрэў іх у сценах прафесіянальнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці і выказвалі жаданне вярнуцца сюды ў якасці абітурыентаў.
Пра тое, што ліцэй рыхтуе высокакваліфікаваных рабочых, сведчаць і шматлікія перамогі ў абласных і рэспубліканскіх конкурсах прафмайстэрства. Педкалектыў займае лідзіруючыя месцы ў вобласці за лепшую арганізацыю працы сярод устаноў прафтэхадукацыі. Сапраўды, навучанне ў ліцэі сельгасвытворчасці не толькі дапамагае атрымаць запатрабаваныя прафесіі, развіваць свае творчыя, спартыўныя дасягненні, але і атрымаць пуцёўку ў годнае жыццё.
Падрыхтавала Ганна Ільяшэвіч.