Хто забрудзіў канал у Івацэвічах?
Ужо колькі часу гараджане і госці райцэнтра, праходзячы побач з безыменным каналам у Івацэвічах, адчуваюць непрыемны пах ад яго. Змяніўся і колер вады на цёмна-металічны, у некаторых месцах назіраецца плёнка на паверхні.
Аб гэты у рэдакцыю “ІВ” расказвалі пры тэлефанаванні людзі, да аўтара гэтых радкоў звяраталіся непасрэдна жыхары горада.
Відавочна, што ў канал трапілі каналізацыйныя воды. Якім чынам?
Як аказалася, Івацэвіцкая раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ужо вядзе расследаванне гэтага здарэння. Таму пакуль мы не можам гаварыць аб якіх-небудзь фактах, зазначым адно: раённыя камунальныя службы тут ні прычым.
Адборы вады адпраўлены на экспертызу, пасля чаго будзе ацэнены нанесены прыродзе ўрон. У залежнасці ад сумы ўрону будуць развівацца падзеі далей. Пра вынікі мы вам паведамім абавязкова.
Падрыхтаваў Валерый Гапееў.