Пакінуў месца здарэння – шукаем сведкаў ДТЗ

Жыхар Заполля, мужчына пенсійнага ўзросту, рухаўся пешшу па вуліцы роднай вёскі. Вёў у руках веласіпед, карацей, з’яўляўся пешаходам.
На жаль, ён знаходзіўся ў нецвярозым стане, яго транспартны сродак не меў святлоадбівальных элементаў, хаця на вуліцы было ўжо цёмна.
У гэты час па Заполлі імчаўся матацыкл. Матацыкліст не ўлічыў дарожнай абстаноўкі і здзейсніў наезд на гэтага пешахода, які з пераломам нагі трапіў на бальнічны ложак УАЗ «Івацэвіцкая ЦРБ». Матацыкліст пакінуў месца ДТЗ, ён пакуль не ўстаноўлены, а калі будзе ўстаноўлены, то ў адносінах да яго будзе ўзбуджана крымінальная справа за пакіданне раненага чалавека ў небяспецы.
Просім жыхароў Івацэвічаў і раёна, асабліва вёсак Косаўскага краю – найперш вёсак Гошчава, Заполле, Бялавічы, Скураты: калі вам што-небудзь вядома пра гэтае здарэнне, то зрабіце паведамленне ў Івацэвіцкі райаддзел міліцыі. Па папярэдніх дадзеных, матацыкліст рухаўся на матацыкле «Мінск». Нумары тэлефонаў: 9-15-24, 9-19-52 або 102. Ананімнасць гарантуецца.
Васілій ЖУР, начальнік АДАІ Івацэвіцкага РАУС.