Першае месца – Івацэвіцкаму раённаму спажывецкаму таварыству

Па выніках гандлёвай дзейнасці за першае паўгоддзе ў сістэме Брэсцкага аблспажыўсаюза першае месца прысуджана Івацэвіцкаму раённаму спажывецкаму таварыству.
А на днях стала вядома, хто стаў пераможцам конкурсу Івацэвіцкага раённага спажывецкага таварыства «Лепшыя гандлёвыя аб’екты спажывецкай кааперацыі раёна». Гэта калектывы гандлёвых прадпрыемстваў, якія па ўмовах конкурсу дасягнулі найлепшых вынікаў у рабоце за першае паўгоддзе сёлетняга года.
Першае месца прысуджана калектыву магазіна «Мясная лаўка» філіяла «Каапнарыхтпрам» на чале з загадчыцай Нінай Сцяпанавай. Другое месца раздзялілі: калектыў магазіна «Родны кут №1» аг. Быцень філіяла Івацэвіцкага «Аптовая база» пад кіраўніцтвам загадчыцы Святланы Кузьміч і калектыў магазіна «ProЗапас» г. Івацэвічы філіяла Івацэвіцкага РайСТа «Лотас» пад кіраўніцтвам загадчыцы Таццяны Грушык.
Трэцяе месца прысуджана калектывам: магазіна «Гаспадарчыя тавары» г. Івацэвічы філіяла «Лотас» (загадчыца Ала Ермачок) і калектыву магазіна «Родны кут» в. Амяльная Целяханскага філіяла (загадчыца Наталля Гергісевіч).
Тры заахвочвальныя прэміі ўручаны калектывам: магазіна «Родны кут» в. Яглевічы філіяла «Аптовая база» (загадчыца Алена Санчыкоўская), магазіна «Прадукты» в. Стайкі філіяла «Аптовая база» (загадчыца Надзея Лунь) і магазіна «Славянка» г. Івацэвічы філіяла «Каапнарыхтпрам» (загадчыца Наталля Мірашнічэнка).
Калектывам гандлёвых аб’ектаў, якія сталі пераможцамі ў конкурсе, ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаны дыпломы і каштоўныя падарункі.
Падрыхтавала Валянціна БОБРЫК.
Фота з архіва Івацэвіцкага райспажыўтаварыства.