Анлайн-канферэнцыя ў рэдакцыі «ІВ»

Паважаныя чытачы «ІВ»!
26 верасня (у чацвер) з 12.00 да 13.00 рэдакцыя будзе праводзіць «прамую тэлефонную лінію» па пытаннях арганізацыі прафілактычнай работы, якая накіравана на процідзеянне і прадухіленне насілля ў сем’ях. На вашы пытанні адкажа псіхолаг аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ДУ «Івацэвіцкі ТЦСАН» Алена Вітальеўна Тысевіч.

У гэты ж час будзе ладзіцца анлайн-канферэнцыя на сайце «ІВ». Хвалюючыя вас пытанні можна будзе задаць па тэлефоне 2-40-14 альбо на сайце «ІВ» http://ivatsevichy.bу.
Рэдакцыя «ІВ».