Скажыце галоўныя словы сваёй матулі!

Паважаныя чытачы!
У вас ёсць унікальная магчымасць напярэдадні аднаго з самых любімых святаў – Дня маці – звярнуцца да самых родных, любімых і дарагіх вам жанчын: матуль, бабуль і сябровак з пажаданнямі, віншаваннямі, падзякамі і проста добрымі словамі ў іх адрас праз старонкі раённай газеты “Івацэвіцкі веснік”, на сайце рэдакцыі і ў групах “ІВ” у сацыяльных сетках.
Раённая газета “Івацэвіцкі веснік” і Івацэвіцкая раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз жанчын” пачынаюць новы анлайн-праект “Хачу сказаць табе, матуля…”, у рамках якога любы жадаючы зможа сказаць сваёй матулі цёплыя словы, падзякаваць, павіншаваць і нават папрасіць прабачэння. Усе пасланні будуць размяшчацца на сайце рэдакцыі ў спецыяльнай рубрыцы па меры іх паступлення, а самыя шчырыя звароты будуць надрукаваны ў святочным нумары “ІВ”, прымеркаваным да Дня маці. А аўтары самых яркіх і шчырых зваротаў будуць адзначаны памятнымі падарункамі ад арганізатараў праекта.
Свае звароты, а пры жаданні і фотаздымкі матуль дасылайце на электронны адрас vestnik@brest.by ці асабістым паведамленнем адміністратару груп “Укантакце” і “Аднакласнікі” Удовінай Дар’і з указаннем прозвішча і імя адрасата, кантактнага тэлефона. Таксама можна скарыстацца звычайнай поштай – наш адрас: 225295 г. Івацэвічы, зав. Паштовы, 17 з паметкай “МАТУЛЯ”.
Не ўпусціце шанец сказаць галоўныя словы сваёй матулі!