“У славу агульнай Перамогі”

У чацвер, 26 верасня, у Івацэвічах прайшла міжнародная патрыятычная акцыя “У славу агульнай Перамогі”, прысвечаная 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Каля помніка на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан (сквер па вул. Савецкай райцэнтра) сабраліся прадстаўнікі ўлады, грамадскіх арганізацый раёна, прадпрыемстваў, устаноў, ваеннаслужачыя 174-га вучэбнага палігона, вучні школ раёна, каб ва ўрачыстай абстаноўцы правесці перадачу зямлі з месцаў пахавання і брацкіх магіл Івацэвіцкага раёна.

Мэта – захавання гістарычнай памяці і увекавечанні імён загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сімвалічныя жмені зямлі, ўзятыя з 56 воінскіх пахаванняў Івацэвіцкага раёна, дзе знайшлі свой спачын абаронцы радзімы і мірныя жыхары, будуць пераданы на вечнае захоўванне ў крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх Святых (з падрабязнасцямі можна будзе пазнаёміцца ў нумары “ІВ” за 2 кастрычніка).

Аляксандр ГОРБАЧ.