У цэнтры ўвагі дэпутатаў – медыцынскае абслугоўванне

Яшчэ нядаўна на базе раёна праходзіла абласная выязная сесія дэпутатаў, а 24 верасня адбылася выязная 16-я сесія раённага Савета дэпутатаў 28 склікання.

Аб крытэрыях даступнасці і якасці аказання медыцынскай дапамогі расказвалі і паказвалі дэпутатам і старшыням сельсаветаў галоўны ўрач УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ” Васіль Юзэфовіч і намеснік галоўнага ўрача Аляксандр Машко. Для многіх дэпутатаў было адкрыццём бачыць колькі станоўчых змен адбылося ў медыцынскай сферы раёна падчас наведвання шэрагу медыцынскіх аб’ектаў. Пабывалі дэпутаты ў гэты дзень у педыятрычным аддзяленні паліклінікі УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ”, у стаматалагічным аддзяленні, у структурных падраздзяленнях паліклінікі і стацыянара УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ”: рэгістратуры, кабінеце ўрача агульнай практыкі, рэнтгенкабінеце, кабінеце мамаграфіі, аддзяленні гемадыялізу, тэрапеўтычным, неўралагічным і прыёмным аддзяленнях.

Размова з урачамі атрымалася зацікаўленай, было зададзена шмат пытанняў, выказваліся прапановы. Падрабязнасці ў “ІВ”

Валянціна БОБРЫК. Фота аўтара.