90-гадовы юбілей

Сёлета 90-гадовы юбілей справілі і справяць чатыры жыхаркі вёскі Краі: Зінаіда Вашчыла, Елізавета Куратнік, Наталля Паўловіч і Серафіма Пазняк.

Серафіме Пазняк 90 гадоў грукнула зусім нядаўна – 20 верасня. Жыве юбілярка цяпер у дачкі Яўгеніі ў Целяханах, але традыцыя святкаваць свае народзіны 21-га верасня  – у дзень нараджэння Багародзіцы – засталася на ўсё жыццё.

Вялікая дружная сям’я сабралася ў гэты дзень у хаце на дзень нараджэння мамы, бабулі, прабабулі і ўнука Паўла, з якім юбілярка нарадзілася ў адзін дзень. Паўлу споўнілася 34 гады, а ўсіх унукаў у Серафімы Пазняк на сённяшні дзень маецца 16 і 26 праўнукаў. На жаль, з шасці дзяцей сын Мікалай і дачка Валянціна не дажылі да мамінага юбілею.

У адрас віноўніцы ўрачыстасці ў дзень юбілею гучала шмат пажаданняў здароўя, даўгалецця, дабрабыту і ўсяго самага найлепшага. Сюрпрызам для імянінніцы стаў пдарунак ад Рэчкаўскага сельскага Савета, віншаванне да Целяханскага Савета ветэранаў ў асобе яго старшыні Святланы Крэк, музычны падарунак ад дырэктара Гортальскага СДК Людмілы Мялік.

Валянціна БОБРЫК.