Мамаскан – у Івацэвіцкай ЦРБ

Ва УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ” праведзены мантаж лічбавага мамографа. Ён закуплены за кошт сродкаў Міністэрства аховы здароўя. Новае высокатэхналагічнае абсталяванне прызначана для ранняй дыягностыкі анкалагічных захворванняў малочнай залозы.

Для арганізацыі работы кабінета ўжо  прайшоў адпаведнае навучанне адзін урач і рэнтген-лабарант. У бліжэйшы час на базе Брэсцкага анкадыспансера пройдуць навучанне яшчэ некалькі спецыялістаў.

Аб падрабязнасцях арганізацыі прыёму пацыентаў на новы від абследавання чытайце ў “ІВ”

Валянціна БОБРЫК. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА