Івацевічі Шешрушовіч

Вялікая перамога на лёдзе

З 4 па 7 красавіка ў Жлобіне праходзіў фінал першынства Рэспублікі Беларусь па фігурным катанні на каньках «Зорачка».
ВСУ «ДЮСШ Івацэвіцкага раёна» сярод дзяўчынак 2010 г. н. на спаборніцтвах прадстаўляла юная фігурыстка Іаанна Шаршуновіч. Усяго ў гэтай узроставай катэгорыі бралі ўдзел 16 лепшых фігурыстак з усёй краіны. Вялікая работа на трэніроўках, артыстызм і крыху ўдачы дапамаглі юнай фігурыстцы Іаанне Шаршуновіч, падапечнай трэнера Яўгенія Якімчука і харэографа Валянціны Хамянок, здабыць перамогу. Такім чынам, Іаанна Шаршуновіч заняла першае месца ў сваёй узроставай катэгорыі і стала пераможцай 2018-2019 сезона ў Рэспубліцы Беларусь. Як адзначылі ў ВСУ «ДЮСШ Івацэвіцкага раёна», гэта сапраўды грандыёзная і вельмі каштоўная перамога для фігурнага катання Івацэвіцкага раёна.
Падрыхтавала
Ганна Ільяшэвіч.