“Гарынь” не ўстаяла

У матчы другога тура першынства аматарскай хакейнай лігі “Бярэсце” галоўная хакейная каманда раёна “Рысі” ў мінулую суботу, 12 кастрычніка, прымала на дамашняй арэне ХК “Гарынь” са Століна.

Гульня праходзіла ва ўпартай барацьбе, але клас нашых хакеістаў усё ж такі быў больш высокім. “Рысі” перамаглі з лікам 4:2 (шайбы ў складзе нашай каманды закінулі Гарчакоў, Шаршуновіч, Бакумцаў, Ёрш).