ФК “Івацэвічы” саступіла ў Мар’інай Горцы

ФК “Івацэвічы” не змагла працягнуць бяспройгрышную серыю і саступіла ў Мар’інай Горцы ў матчы першынства Беларусі сярод каманд другой лігі ФК “Вікторыя” – 0:2. Наступную гульню нашы рабяты правядуць на дамашняй арэне: у бліжэйшую суботу, 19 кастрычніка, у Івацэвічы прыедзе ФК “Неман-агра” са Стоўбцаў.

Прайшлі гульні чарговага тура першынства па хакеі сярод дзяцей 2008, 2009 і 2010 г.н.. І калі юныя хакеісты 2008 г.н. двойчы ў Бярозе саступілі равеснікам, то рабяты 2009 г.н. (трэнер Ю. Ждановіч) у дамашняй гульні перамаглі равеснікаў з Пружан – 6:3, а 2010 г.н. (трэнер С. Сухаменюк) перамаглі брэстчан – 10:7.

19-20 кастрычніка “Івацэвічы-2008” і “Івацэвічы-2010” правядуць у нашай Лядовай арэне дзве гульні з равеснікамі з Брэста і Бярозы. Уваход свабодны, запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Аляксандр ГОРБАЧ.