Лепшымі юнымі інспектарамі дарожнага руху прызнаны вучні з каманды ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Івацэвічы»

На базе ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Івацэвічы» адбыўся раённы злёт-конкурс атрадаў юных інспектараў дарожнага руху, удзел у якім прынялі вучні з 24 школ раёна.

Арганізатары мерапрыемства ўпэўнены, што яно спрыяе не толькі прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, але і выхоўвае законапаслухмяных удзельнікаў дарожнага руху.

У конкурсным мнагабор’і дзеці дэманстравалі свае тэарэтычныя веды правіл дарожнага руху, пераадольвалі на веласіпедзе паласу перашкод, расказвалі, як правільна аказваць першую дапамогу пацярпелым, а таксама паказвалі свае тэатральныя здольнасці і творчы падыход да ведання правіл дарожнага руху ў агітацыйна-мастацкім прадстаўленні.

Ганаровае першае месца каторы год запар заняла каманда ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Івацэвічы», другое месца – у каманды ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Івацэвічы», трэцяе месца – у каманды ДУА «Целяханская СШ». Віншуем пераможцаў!

 Юлія КАВАЛЁВА, фота аўтара.

иваецвичи сш4 юид

 

Ивацевичи ЮИД

Ивацевичи ЮИД