Падпіска на электронную версію раёнкі
Паважаныя чытачы і жыхары раёна!
Практыка паказала, што электронная версія раённай газеты запатрабаваная ў нашых чытачоў. Аднак недасканалая работа рэсурсу Белкіёска стрымлівае распаўсюджванне такой формы раённай газеты. Таму мы вырашылі самастойна распаўсюджваць “Івацэвіцкі веснік” у электронным фармаце (PDF). Што сёння мы і прапануем нашым чытачам.
Гэта будзе поўны нумар раённай газеты з – увага – каляровымі фотаздымкамі!
Як падпісацца на электронны “Івацэвіцкі веснік”?
- Выразаць з газеты і запоўніць прыведзены ніжэй купон.
- Даслаць (можна па электроннай пошце E-mail: vestnik@brest.by) ці прынесці ў рэдакцыю запоўнены купон.
- Запоўніць форму заяўкі на нашым сайце http://ivatsevichy.by
- Самастойна падлічыць суму і аплаціць яе.
Заўвага: купон – не дакумент строгай справаздачнасці, можна і самастойна зрабіць падобнае, галоўнае, каб выразна быў напісаны электронны адрас і пазначаны нумары падпіскі.
Электронны адрас падпісчыка (па літары-знаку ў клетку) | |||||||||||||||||||||||
Тэрмін падпіскі (па месяцах, адзначце крыжыкам месяцы, на якім вы падпісваецеся) | |||||||||||||||||||||||
январь-студзень | февраль-люты | март-сакавік | |||||||||||||||||||||
апрель-сакавік | май | июнь-чэрвень | |||||||||||||||||||||
июль-ліпень | август-жнівень | сентябрь-верасень | |||||||||||||||||||||
октябрь-кастрычнік | ноябрь-лістапад | декабрь-снежань | |||||||||||||||||||||
Кошт падпіскі на адзін нумар – 30 капеек, выхад газеты па серадах і суботах – штотыднёва* | |||||||||||||||||||||||
Агульная сума падпіскі |
*выхад нумароў газеты ажыццяўляецца згодна з зацверджаным графікам
Як аплаціць электронную падпіску?
З якога месяца можна аформіць электронную падпіску?
З любога і ў любы дзень! І на колькі хочаце месяцаў. Можна выбраць толькі некаторыя месяцы, прапусціўшы асобныя.
Што будзе ў электронным весніку?
З поўнай дакладнасцю ўсё тое, што змяшчае ў сабе папяровы веснік, будзе і ў яго электроннай форме: усе аб’явы, прапановы, рэклама. Калі гэта пятнічны нумар, дык будзе праграма тэлебачання.
Як і калі будзе дасылацца электронны “ІВ”?
Дасылацца электронны варыянт раёнкі будзе на працягу дня выхаду папяровай версіі. Такім чынам, у дзень выхаду газеты вы атрымаеце свежы нумар. Усе пытанні, звязаныя з рассылкай, калі яны раптам узнікнуць, можна будзе вырашыць па тэлефоне 8-01645-9-16-46.
Ці адмяняецца гандаль “ІВ” на сайце Белкіёску?
Не, мы не разрываем супрацоўніцтва з Белкіёскам, па-ранейшаму там можна будзе купіць электронны нумар “ІВ”, аплаціўшы СМС па мабільным тэлефоне.
Такім чынам, далучайцеся да самых свежых навін раёна з дапамогай новых тэхналогій! Электронны “Івацэвіцкі веснік” будзе сам прыходзіць да вас у любое надвор’е незалежна ад пары году. З самага ранку на маніторы вашага камп’ютара – свежы нумар “ІВ”!