Хаця “Тытан” супраціўляўся

З лікам 5:3 на карысць ХК “Рысі” завяршылася чарговая гульня першынства аматарскай хакейнай лігі “Бярэсце”. Наша каманда на дамашняй арэне прымала брэсцкі “Тытан”, кантралявала ход гульні, атрымаўшы чарговую перамогу.

У складзе нашай каманды вызначыліся Ю. Былінскі, С. Гарчакоў, А. Шаршуновіч, М. Ёрш, А. Бакунцаў.
Фота з архіва каманды.