Івацэвіцкі стартап – у ліку лепшых у вобласці

У пятніцу, 13 снежня, у Брэсце адбыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”, у якім прынялі ўдзел і прадстаўнікі Івацэвіцкага раёна – навучэнцы ДУА “Ліцэй Івацэвіцкага раёна” Анастасія Джэжора і Сяргей Марозаў, а таксама вучань ДУА “Косаўская сярэдняя школа” Мікіта Бянько.

Усяго на абласным этапе было прадстаўлена 28 найбольш перспектыўных  праектаў у сферах сацыяльнага і эканамічнага развіцця краіны.  Лепшыя работы адбіраў экспертны савет. У выніку інтэлектуальных змаганняў 11 праектаў будуць удзельнічаць у фінале рэспубліканскага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”, які адбудзецца вясной 2020 года. У ліку лепшых праектаў вобласці – работа “Івацэвічы-квэст” вучаніцы ДУА “Ліцэй Івацэвіцкага раёна” Анастасіі Джэжоры.

– Упершыню праект удзельніка з Івацэвіцкага раёна будзе ўдзельнічаць у рэспубліканскім этапе конкурсу, і гэта сапраўды падстава для гонару. Шмат сіл і часу Анастасія пад кіраўніцтвам настаўніцы Тамарай Аляксандраўнай Мілеўскай прыклала, каб зрабіць сапраўды вельмі цікавую, неардэнарную, а галоўнае ўнікальную работу. Эксперт з IT-сферы неаднаразова адзначаў праект Анастасіі, даў пэўныя рэкамендацыі, як удасканаліць яго да рэспубліканскага этапа. Спадзяёмся, што таксама высока разработку нашай вынаходніцы ацэняць і ў фінале конкурсу, – адзначыла першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Вольга Белякова.

Ганна Ільяшэвіч, фота з архіва РК ГА “БРСМ”.