івацэвічы дзюдо здзітавец

Бронза ў юнага дзюдаіста Уладзіміра Здзітаўца

З 11 па 13 красавіка ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі Стайкі ў г. Мінску прайшоў фінальны этап Рэспубліканскай спартакіяды сярод спартыўных школ Рэспублікі па дзюдо сярод юнакоў 2004-2005 г. н., у якой прынялі ўдзел 46 спартыўных школ Беларусі.
У вагавай катэгорыі да 46 кг трэцяе месца і бронзавы медаль заваяваў выхаванец СДЮШАР г. Івацэвічы, вучань ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Івацэвічы» Уладзімір Здзітавец (на здымку трэці злева).
Уладзімір займаецца на аддзяленні дзюдо СДЮШАР г. Івацэвічы з 2014 года пад кіраўніцтвам трэнера-выкладчыка Ігара Князькова. Віншуем з перамогай!
Падрыхтавала Ганна ІЛЬЯШЭВІЧ.