Крыніцы і вытокі -Нарысы з гісторыі і культуры Івацэвіччыны-

Алесь Зайка, г. Брэст, 2018 год

Аснову кнігі склалі артыкулы, якія друкаваліся ў перыядычным друку апошнія 30 год.
У 2019 годзе мы  адзначылі  500-годдзе Івацэвіч. Аўтар не абышоў увагай такую знамянальную дату ў гісторыі раёна і прысвяціў асобны нарыс, у якім апавядае пра даўніну і сучаснасць горада Івацэвічы.
Краязнаўца апавядае пра землякоў, якія пакінулі значны след у гісторыі нашай Бацькаўшчыны (Іван Храптовіч, Алена Глінская, Васіль Тышкевіч, Іван Мялешка, Міхал Агінскі, Міхаіл Гамаліцкі, Францішак Юндзіл, Канстанцін Хруцкі ды інш.), а таксама пра матэрыяльную культуру і быт нашых людзей.
Кніга адкрывае новыя старонкі гісторыі і культуры Івацэвіч, Івацэвіччыны, разлічана на шырокае кола чытачоў, неабыякавых да мінулага роднага краю.