З клопатам да вяскоўцаў

Івацэвіцкія выратавальнікі ўсё больш увагі надаюць супраць пажарнаму стану жылля. Асабліва – вяскоўцаў. Нельга не пагадзіцца, што ў вяскоўцаў сапраўды болей падстаўпа цярпець ад пажару. Тут і пячное ацяпленне, а печ, як вядома, крыніца не толькі цяпла, але і пажару. Тут часцей трапляюцца старыя электрапрыборы, якія часта адслужылі свой век, але сваім састарэлым бацькамі хпад возяць дзеці і ўнукі. А тыя працягваюць імі карыстацца. Да таго ж насельніцтва нашых вёсак імкліва старэе, у выніку бабулям і дзядулям становіцца болей складана сачыць за выкананнем процівапажарных патрабаванняў у хаце і на падворку. А што казаць пра жыхароў, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.

Каб засцерагчы жыллё вяскоўцаў ад пажару, зацікаўленасць праяўляюць шэраг службаў. Так, назiральная камiсiя, у склад якой уваходзiлi старшыня Яглевiцскага сельвыканкама, прадстаўнiкi РАУС, РАНС наведалі шэраг дамоў жыхароў у вёсках Гiчыцы i Галенчыцы. Пры гэтым перавага надавалася сядзібам, дзе жывуць адзінокія састарэлыя грамадзяне, інваліды, асабліва схільныя да ўжывання спіртных напояў.

Не заставаліся паза ўвагай прадстаўніка службы выратавання стан ацяпляльных печаў і выкананне правілаў пры іх паленні. У поле яго зроку трапляліся і электрабытавыя прыборы, спраўнасць якіх давала падставы ўсумніцца ў іх пажаранебяспечнасці. Таксама была праведзена праверка працаздольнасцi пажарных апавяшчальнiкаў.

Гаспадарам наведаных дамоў было строга ўказана на выкананне патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі каля печаў і карыстаючыся электрабытавымі прыборамі, у асаблівасці – награвальнымі. Усе яны былі папярэджаны аб неабходнасці пільнасці і абачлівасці пры абыходжанні з агнём і яго крыніцамі.

Івацэвіцкі РАНС.